Гродзеншчына: гісторыя шматгадовая і багатая

Дыялогавая пляцоўка “Гродзеншчына: гісторыя шматгадовая і багатая”, прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці разгарнулася ў шматфункцыянальным цэнтры сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі.

20 верасня 1944 года Указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей была створана Гродзенская вобласць. Дасягненні вобласці, а таксама цікавыя факты з гісторыі былі прадстаўлены на мерапрыемстве. Выстава-панарама “Гродзеншчына – маё натхненне і любоў”, фотавыстава “Астравец: гісторыя і сучаснасць” дапамаглі бліжэй пазнаёміцца з жыццём рэгіёна. Настаўнік гісторыі сярэдняй школы №2 г. Астраўца пазнаёміў прысутных з гістарычнымі набыткамі Гродзенскай вобласці. Свае цудоўныя музычныя нумары прысутным падаравалі артысты цэнтра культуры.