Віншуем бібліятэкараў!

У вялікай зале Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта адбылася калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “Аб выніках работы сферы культуры за 2023 год і задачах на 2024 год”.

За высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама узнагароджана Юлія Заруба, бібліятэкар філіяла “Альхоўская сельская бібліятэка”.