Вайна праз сэрцы

Да Дня перамогі філіял “Кемелішкаўская сельская бібліятэка” правёў акцыю “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”.

Бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” разам з актыўнай моладдзю прынялі ўдзел у мітынгу “Салют… 1945 г.” да Дня Перамогі. Усклалі кветкі да помніка Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Гадзіна-ушанаванне “Імя салдата ў памяці нашчадкаў” правяла каля памятнага знака землякам-ветэранам бібліятэкар філіяла “Рытанская сельская бібліятэка”.

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” аформілі выставу-агляд “Яны пісалі пра вайну”.

Філіял “Падольская сельская бібліятэка-клуб” правёў урок гісторыі “Вайна праз сэрцы новых пакаленняў” для вучняў 11 класаў. Навучэнцы даведаліся, якім чынам захоўваецца памяць аб падзеях вайны, яе героях. Звярнулі ўвагу і на ветэранаў, дзякуючы якім стаў магчымы мір і спакой. Асаблівым чынам звярнуліся да ваенных падзей, якія разгортваліся на Астравеччыне, пагаварылі пра мясцовых ветэранаў. Пасля пагутарылі пра кнігі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.

У канцы мерапрыемства школьнікі разам з бібліятэкарам накіраваліся да помніка, каб ушанаваць памяць загінуўшых хвілінай маўчання, ускласці кветкі.

Бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” наведала пастаяльцаў мясцовай бальніцы сястрынскага догляду з акцыяй “Чытаем кнігі аб вайне”.

Работнік бібліятэкі прапаноўвала кнігі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, міма якіх нельга прайсці.