Бібліятэка – сяброўка лета

Наведвальнікі прышкольнага лагера сярэдняй школы № 3 г. Навагрудка разам з героямі ЛіТэатр “Церамок” правялі тэатральна-гульнявую праграму “Бібліятэка – сяброўка лета”.

З галоўнай гераіняй, дзяўчынкай Насцечкай, яны адправіліся ў цікавае летняе падарожжа да лясных жыхароў, якія навучылі дзяўчынку бяспечным паводзінам на прыродзе, а з прысутнымі ў зале хлопчыкамі і дзяўчынкамі замацавалі веды ў гульнях: “Пазнай грыб”, “З агнём не жартуй”, “Па кніжных сцяжынках лета”.