Бібліятэка прымае віншаванні

У кожнай бібліятэкі, як і ў чалавека, ёсць свая біяграфія, свая гісторыя, сваё прызначэнне. У філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка прымае віншаванні”, прысвечаны 35-годдзю ўстановы. У бібліятэцы на працягу дня дзейнічалі яскравая святочная фотазона і выстава “У цэнтры сюжэту бібліятэка і кніга”.

Вядучыя пазнаёмілі гасцей з гісторыяй бібліятэкі, падзякавалі ўсім сваім чытачам за іх актыўны ўдзел у бібліятэчным жыцці, за творчасць, за сяброўства з кнігай.

Добрыя словы гасцей, калег і чытачоў, сказаныя ў адрас работнікаў, сталі галоўнай узнагародай за працу бібліятэкара і надалі святочны настрой. Урачыстае мерапрыемства прайшло з віншаваннямі, гульнямі і салодкімі сюрпрызамі.