Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!

Як рака пачынаецца з ручаін, дрэва мае свае карані, так і чалавечая годнасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, ведання сваёй гісторыі, з любові да матчынай мовы.

Каб нагадаць дзецям гісторыю Айчыны, пазнаёміць з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі з навучэнцамі 4 класа гімназіі №1 вусны часопіс «Беларусам я завуся, родным краем ганаруся». Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі легенды і паданні роднай зямлі, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Займальныя пытанні аб Беларусі» і конкурсе «Выдатныя асобы Беларусі», чыталі лірычныя вершы беларускіх паэтаў-франтавікоў, разгадвалі загадкі і дапаўнялі прымаўкі з «Чароўнага куфэрка», пазнаёміліся з кнігамі пра прыроду Беларусі, прадстаўленымі на выставе «Я з кнігай адкрываю свет прыроды».

Падарожжа па старонках вуснага часопіса суправаджалася праглядам адпаведнай электроннай прэзентацыі і відэароліка аб прыгажосці нашай роднай Беларусі.