Ад Статута да Канстытуцыі

Гістарычны хранограф  “Ад Статута да Канстытуцыі” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб” для вучняў 2 класа Гудагайскай сярэдняй школы.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, пазнаёміліся са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі раздзеламі. Адбыўся таксама прагляд мультфільма пра правы і абавязкі дзяцей. У канцы мерапрыемства ўдзельнічалі ў гульні на замацаванне ведаў пра Канстытуцыю.