Дзень памяці ахвяр Халакосту

27 студзеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэты дзень быў афіцыйна абвешчаны памятным днём Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у лістападзе 2005 года. Дата была выбрана не выпадкова: 27 студзеня 1945 года савецкія войскі вызвалілі вязняў нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенаў.

У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час, ініцыяванага Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, выяўлена, што на тэрыторыі Беларусі за 1941-1944 гады нацысты арганізавалі 578 лагераў смерці, правялі звыш 180 буйных карных аперацый. І гэта не канчатковыя лічбы.

Было спалена 12868 вёсак, былі разбураны і разрабаваны беларускія гарады, амаль 3 мільёны чалавек страцілі прытулак, у Германію вывезлі амаль 400 тысяч чалавек, у месцах прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва было знішчана 1,4 мільёна чалавек.

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці нацыстамі было створана 88 месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва, дзе знішчаны не менш як 105 тысяч чалавек, больш за 26 тысяч былі вывезены ў Германію і лагеры смерці. Колькасць населеных пунктаў, знішчаных на тэрыторыі Беларусі, як устаноўлена падчас расследавання крымінальнай справы, павялічылася на трэць і перавысіла 12 тысяч. Вёсак, якія раздзялілі долю Хатыні, прыбавілася больш чым на сотню — сёння мы ведаем пра 288 спаленых з жыхарамі сёлаў і не адноўленых па цяперашні час. У Гродзенскай вобласці ўстаноўлена 455 населеных пунктаў, спаленых поўнасцю або часткова. З іх шэсць населеных пунктаў уключаны ў Хатынскі спіс.

Запрашем пазнаёміцца з адкрытым праглядам літаратуры “Халакост: помніць, каб не паўтарылася”, які дзейнічае ў аддзеле даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы (вул. Карбышава, 17, каб.108).

Яшчэ навіны: