З юбілеем!

15 студзеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння знакамітага дзіцячага паэта, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” Віктара Сямёнавіча Кудлачова.

Сёння ў творчым багажы таленавітага паэта больш за 20 кніг для дзяцей, аўдыякнігі, зборнік выбраных твораў, выдадзены шрыфтам Брайля. Яго вершы надрукаваны ў 30-ці калектыўных зборніках, звыш 70-ці – сталі песнямі.

У бібліятэчных установах Прынёманскага краю сабрана цэлая калекцыя твораў для дзяцей, якія нясуць дабро і цеплыню літаратурнага слова.

Імя Віктара Сямёнавіча Кудлачова занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, 2014 – прысвоена бібліятэцы Гродзенскага Гуманітарнага каледжа.

Плённая праца аўтара адзначана шматлікімі ўзнагародамі: медаль “Ветэран працы”, медаль “За вялікі ўклад у літаратуру” Саюза пісьменнікаў Беларусі, нагрудны знак “Заслужаны дзеяч Беларускага таварыства інвалідаў па зроку” і інш.

Ад імя бібліятэчнай супольнасці Гродзеншчыны віншуем Віктара Сямёнавіча з Днём нараджэння і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і ўсіх зямных благ! Няхай жыццё дорыць толькі прыемныя эмоцыі, а кожны дзень – радасць, светлыя ўражанні і цёплыя ўспаміны!