Кармушкі для птушкі
Чытачы філіяла «Падольская сельская бібліятэка-клуб» разам з бібліятэкарам адправіліся ў экалагічны паход «Пакарміце птушак!»
Падчас мерапрыемства дзеці паклапаціліся пра крылатых жыхароў: змайстравалі кармушкі і насыпалі туды корму. Пагаварылі, якія птушкі застаюцца зімаваць у Беларусі, як ім дапамагчы, як іх правільна карміць.