Прававая студыя “Сусветны дзень дзіцяці”
Напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці, 19 лістапада, бібліёграф Навагрудскай раённай бібліятэкі наведала СШ№4 г. Навагрудка і запрасіла ў прававую студыю “Сусветны дзень дзіцяці” выхаванцаў раённага ваенна-патрыятычнага клуба “БАГІРА”. Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з “Канвенцыяй аб правах дзіцяці”, гісторыяй яе ўзнікнення, з асноўнымі артыкуламі, распавяла пра тое, як важна ведаць свае правы. Таксама падлеткі даведаліся, якія асноўныя законы абараняюць правы дзяцей у свеце і ў нашай краіне. Падчас мерапрыемства з дапамогай картак, навучэнцы супаставілі свае правы і абавязкі ў розных сферах жыцця (школа, дом, вуліца), а замацавалі свае веды віктарынай “Аб правах дзіцяці”.
Дзеці даведаліся шмат новага аб тым, на што яны маюць правы і якія абавязкі павінны няўхільна выконваць, бо ПРАВА існуе для таго, каб усе мы жылі ў згодзе. Бібліятэкар праінфармавала пра Публічны цэнтр прававой інфармацыі, які дзейнічае пры ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” і банк дадзеных прававой інфармацыі “Эталон”. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны інфармацыйныя буклеты, падрыхтаваныя Навагрудскай раённай бібліятэкай.