Цёплая восень жыцця
Да Дня пажылых людзей бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб” запрасіла жыхароў сталага ўзросту на сустрэчу ля самавара “Рабінавыя гронкі”.
Супрацоўнік бібліятэчнай установы павіншавала ўсіх са святам, прысутныя спявалі, чыталі вершы, успаміналі былое. Сяброўская атмасфера дапамагла адпачыць і адчуць сябе маладымі.