Маленькая радзіма

Свята вёскі “Гудагай – мая маленькая радзіма” прайшло ў пасёлку Гудагай, якое было арганізавана і праведзена з цяплом і любоўю да роднага кутка. На свята сабраліся жыхары вёскі, былыя землякі і госці. Госці пачулі шмат цікавых фактаў з гісторыі вёскі, сапраўдным упрыгожваннем свята стала канцэртная праграма.

Падчас свята ўшаноўвалі сям’ю, стаж сумеснага жыцця якой перавысіў 60 год, сваіх доўгажыхароў, мнагадзетныя сем’і, самага маленькага жыхара, простых добрасумленных працаўнікоў. Таксама прывіталі таленавітых вяскоўцаў, з-пад рук якіх выходзяць сапраўдныя творы мастацтва. Удзельнікі свята атрымалі падарункі. Пасёлак у святочны дзень танцаваў, спяваў і “звінеў”!

Майстар-класы “Моладзь і творчасць адзіны” прайшлі ў філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка”. З задавальненнем наведалі мерапрыемствы дзеці, якія акунуліся ў багатую вусную творчасць і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва нашых продкаў, пагаварылі пра беларускі фальклор. Паслухалі займальную гісторыю аб сакральным прызначэнні, уласцівасцях дадзеных вырабаў: пляценне са стужак, льну і саломкі. Прысутныя з натхненнем плялі з атласных стужак, выраблялі з саломкі анёлкаў. Малявалі і чыталі ўслых любімыя вершы на беларускай мове, таксама прайшла гульня на веданне беларускай мовы. Мерапрыемства скончылася словамі: “Памятаем і шануем традыцыі сваіх продкаў”.