Карысныя канікулы
Юных чытачоў запрасілі на свята дзяцінства “Вясёлыя канікулы” у філіял “Падольская сельская бібліятэка-клуб”.
Вясёлыя забавы, спаборніцтвы, танцы, рухомыя гульні і эстафеты, радасны смех запоўнілі бібліятэку.
Для выхаванцаў Спондаўскай сярэдняй школы лагера “Умка” у філіяле “Страчанская сельская бібліятэка-клуб” прайшла інтэлектуальная гульня “Поле цудаў” на тэму “Мой край – Гродзеншчына”, прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.