Кніжны вандроўца: да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка працягвае сваю дзейнасць па азнаямленню з беларускай літаратурай і яе выдатнымі дзеячамі.
У рамках пагаднення бібліятэкі з МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, прайшло дыстанцыйнае мерапрыемства да 140-годдзя з дня нараджэння стваральніка беларускай дзіцячай літаратуры – Янкі Маўра.
Лірычная цеплыня, гумар, іранічны падтэкст, які змякчае трагічныя моманты жыцця, самаіронія, дакладнае бытапісанне, трапныя рэалістычныя дэталі вызначаюць стылявую асаблівасць маўраўская аповесці.
За поспехі ў галіне літаратуры і грамадскай дзейнасці Янка Маўр узнагароджаны трыма ордэнамі, медалямі. У 1968 годзе яму было нададзена ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры БССР, а ў 1972 годзе Я. Маўр першы з беларускі дзіцячых пісьменнікаў быў адзначаны (пасмяротна) Дзяржаўнай літаратурнай прэміяй БССР.
Сапраўднае імя пісьменніка – Іван Міхайлавіч Фёдараў, ён цёзка знакамітага расійскага першапячатніка. Пісьменнік як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшы накірунак і развіццё беларускай дзіцячай літаратуры, абапіраючыся на традыцыі творчасці Ж. Верна, Ф. Купера, М. Рыда, стварыў новы, сацыяльна арыентаваны, насычаны яркімі характарамі тып прыгодніцкага рамана і прыгодніцкай аповесці.
Янка Маўр не быў ні ў якіх далёкіх краінах, але падарыў свету цудоўныя экзатычныя гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў джунглях і на экзатычных астравах. Нават сапраўдныя вандроўцы дзівіліся дакладнасці дэталяў, якія апісваюць тую ці іншую краіну ў яго творах.
Прапануем вашай увазе найбольш вядомыя творы Янкі Маўра. Напісаныя ў 20-30 гады XX стагоддзя, яны і сёння чытаюцца з захапленнем.