Пра кнiгу, бiблiятэку i не толькi…

15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Супрацоўнікі аддзела абанемента далучыліся да святкавання, арганізаваўшы тэматычную літаратурную выставу-прагляд “Пра кнiгу, бiблiятэку i не толькi…”. Увазе чытачоў прадастаўлена падборка займальных выданняў аб кнігах, бібліятэкарах і літаратурных героях, што захапляюцца чытаннем.
Каб даведацца, на што здольныя людзі дзеля прачытання кнігі, раім звярнуцца да твора Марка Зусака “Книжный вор”. Пра самотную летуценніцу, якая любіць кожную раніцу чытаць у метро і назіраць за такімі жа спадарожнікамі, можна прачытаць у кнізе “Девушка, которая читала в метро” Крысцін Ферэ-Флеры. Раследаваць дэтэктыўную гісторыю, у якой бібліятэка аказваецца месцам злачынства, – у рамане Агаты Крысці “Труп в библиотеке”. Кніга як прычына злачынства ці партал у іншы час знаходзіцца ў цэнтры сюжэтаў апавяданняў са зборнікаў “Во всем виновата книга”. У іх расказваецца аб тым, як знакаміты Каломба выкрыў забойцу з кнігарні, як любоў да кнігі загубіла кіраўніка мексіканскага наркакартэля і як Лонданская бібліятэка аказалася сховішчам смяротна небяспечных таямніц…
Асаблівую цікавасць уяўляюць кнігі, якія чытаюць і цытуюць персанажы вядомых твораў. Напрыклад, Оскар Шэл – герой кнігі “Жутко громко и запредельно близко” Дж. С. Фоера чытае С. Хокінга: “Моя любимая книга – “Краткая история времени”, хотя я ее еще не закончил, потому что там запредельно сложная математика”. Джэйн Эйр з аднайменнага рамана Ш. Бронтэ ў дзяцінстве любіла чытаць Дж. Свіфта “Путешествия Гулливера”: “Эту книгу я перечитывала вновь и вновь с восхищением”. А галоўная гераіня “вампірскай сагі” С. Майер пастаянна перачытвае і цытуе свой любімы твор – раман Э. Бронте “Грозовой перевал”, згадваючы, што гісторыя Кэці і Хіткліфа падобна на яе ўласную.
Па-мастацку аздобленыя кніжныя афарызмы і цытаты з уражаннямі літгерояў аб прачытаных імі творах трапна дапаўняюць прадстаўленую экспазіцыю.
Таксама на выставе падрыхтаваны творы для аматараў бібліятэчных гісторый на аснове рэальных падзей (Чарльз Д. С. “Библиотека в Париже”, Ричардсон К. М. “Книжная дама из Беспокойного ручья”, Мойес Дж. “Дарующий звезды”, Майрон В. “Дьюи: кот из библиотеки, который потряс весь мир” и др.).
Запрашаем наведаць поўны бібліятэчнага каларыту прагляд літаратуры “Пра кнiгу, бiблiятэку i не толькi…” у аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.