І рай і боль на Песеннай Зямлі

І рай і боль на Песеннай Зямлі… [Выяўленчы матэрыял] = И рай и боль на Песенной Земле… : Беларусь вачыма мастакоў 1920—1930-х гадоў / Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь ; [прадмова, складанне Н. В. Мартынавай ; рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. – 207 с.  Фото 1

У альбоме прадстаўлены графічныя работы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, аб’яднаныя адной тэмай – этнаграфія Беларусі: этнічныя тыпы жыхароў беларускай зямлі, вясковыя і гарадскія краявіды, помнікі дойлідства, традыцыйнага народнага мастацтва, рамёстваў. Створаныя мастакамі ў перыяд 1920—1930-х гадоў, яны маюць вялікую каштоўнасць: адначасова з’яўляюцца творамі мастацтва і навуковымі матэрыяламі, паколькі большасць мастакоў Беларусі таго часу былі ўдзельнікамі краязнаўчага руху. Яны прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх экспедыцыях: этнаграфічных, фальклорных, археалагічных, падчас якіх рабілі замалёўкі. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

З кнігай можна пазнаёміцца ў аддзеле мастацтва (вул.Савецкая, 25)