Прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча!

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае ўсіх аматараў літаратуры на ўрачыстую прэзентацыю новай кнігі вядомага беларускага пісьменніка Навума Гальпяровіча пад назвай Чырвоны мост.

Мерапрыемства адбудзецца 23 чэрвеня ў 14:00.

Гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аўтарам, пачуць пра гісторыю стварэння кнігі, задаць пытанні і атрымаць аўтограф. “Чырвоны мост” абяцае стаць адной з самых яркіх літаратурных падзей гэтага года, таму не прапусціце шанц першымі пазнаёміцца з ёй!

Чакаем вас па адрасе: вул. Карбышава, 17!

Даведкі па тэлефонах: 71-89-49, 71-89-42.