“Прычашчэнне словам”: сустрэча, якую варта наведаць

18 чэрвеня запрашаем жыхароў і гасцей горада над Нёманам на творчую вечарыну “Прычашчэнне словам”.
Сваю праграму прадставіць літаратурнае аб’яднанне “Купальскія зоры”. Удзельнікаў імпрэзы чакае цёплая і душэўная атмасфера, сустрэча з таленавітымі аўтарамі Гродзеншчыны, знаёмства з іх творамі, а таксама шчырая размова пра ролю мастацкага слова ў нашым жыцці.
Гэта выдатная магчымасць дакрануцца да прыгожага пісьменства, пачуць мілагучную родную гаворку і натхніцца творчасцю землякоў!
Творчая вечарына адбудзецца ў 14:00 у галоўным корпусе па адрасе: вул. Карбышава, 17.
Тэлефон для даведак: 71-89-41.
Уваход вольны!
