З юбілеем!

Паважаная Людміла Антонаўна!
Калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага шчыра і сардэчна віншуе Вас з юбілеем!
Для нашай бібліятэкі і для ўсёй Гродзеншчыны Вы — чалавек асаблівы. Ваша творчасць — гэта сапраўдная паэтычная споведзь, у якой жыве любоў да роднага краю, мілагучнасць беларускага слова і глыбокая жыццёвая мудрасць. Кожная сустрэча з Вамі ў нашых сценах — гэта заўсёды свята паэзіі, святла і душэўнага цяпла.
Мы бязмежна ўдзячны Вам за шматгадовае сяброўства, сумесныя праекты і Ваш вялікі ўклад у папулярызацыю кнігі і чытання. Вы вучыце любіць Роднае Слова і бачыць прыгажосць у кожным імгненні жыцця.
Жадаем Вам, дарагая Людміла Антонаўна, моцнага здароўя, душэўнага спакою і нязгаснай творчай энергіі! Няхай кожны дзень прыносіць натхненне для новых твораў, а Ваша жыццёвая ніва будзе багатай на радасныя падзеі, шчырых сяброў і ўдзячных чытачоў. Няхай Ваша муза ніколі не стамляецца дарыць нам прыгажосць пісьменніцкай творчасці!
З павагай і любоўю,
калектыў галоўнай кніжніцы Прынёмання.