Віншуем з узнагародай!

Плённая праца прадстаўнікоў сферы культуры Гродзеншчыны, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур была адзначана ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання.
Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч уручыла Ганаровыя граматы лепшым спецыялістам. Сярод адзначаных — бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Вікторыя Алегаўна Саковіч.
Шчыра віншуем Вікторыю Алегаўну з узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў, натхнення і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!