Супрацоўнікі абласной бібліятэкі — сярод лепшых!

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў культуры — у Гродне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне выдатных прадстаўнікоў творчай сферы рэгіёну. За высокае прафесійнае майстэрства і асабісты ўклад у развіццё культурна-асветніцкай дзейнасці высокімі ўзнагародамі былі адзначаны і супрацоўнікі абласной бібліятэкі.

Ганаровую грамату Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму  ўручылі загадчыку дзіцячага аддзела Мазоль Ірыне Тадэвушаўне. Высокай узнагароды — Ганаровай граматы ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта — удастоена галоўны бухгалтар установы Манцэвіч Таццяна Леанідаўна.

Калектыў бібліятэкі шчыра ганарыцца сваімі калегамі! Ад усёй душы віншуем з заслужаным поспехам і жадаем невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя і новых прафесійных вышынь!