Анлайн чытанне вершаў на роднай мове

Бібліятэчная супольнасць Прынёманскага краю далучаецца да рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” і прапануе штотыднёвы паэтычны марафон! Кожны тыдзень мы будзем чытаць цудоўныя творы класікаў і сучасных аўтараў, ствараючы атмасферу любові да роднага слова. Запрашаем акунуцца ў свет беларускай паэзіі разам з намі!
Ваўкавыская раённая бібліятэка
У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” да марафону далучаецца ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”. Верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” чытае бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Ірына Кароль.

Ашмянская раённая бібліятэка
Працягваем паэтычныя сустрэчы ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
Сёння ў нашым відэа гучыць верш Пімена Панчанкі “Той дзень прапаў”. Чытае Мужыла Галіна Іванаўна, бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Кракоўка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.
Запрашаем вас паглыбіцца ў свет паэзіі разам з намі!

Воранаўская раённая бібліятэка
Працягваем паэтычныя сустрэчы ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
Сёння ў нашым відэа гучыць несмяротнае слова класіка — верш Уладзіміра Караткевіча “У векавечнай бацькаўшчыне клёны”. Чытае Алена Мікалаеўна Велігор, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
Запрашаем вас акунуцца ў атмасферу беларускай паэзіі і адчуць прыгажосць роднага слова разам з намі!

Дзятлаўская раённая бібліятэка
У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” Дзятлаўская раённая бібліятэка працягвае традыцыю паэтычных сустрэч! Да праекту далучылася загадчык раённай бібліятэкі Магера Святлана Уладзіміраўна. У яе выкананні гучыць верш Ніла Гілевіча “Родная мова”.
Адкрыйце для сябе свет паэзіі.

Навагрудская раённая бібліятэка
Навагрудская раённая бібліятэка прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
Сонечны і прыгожы месяц сакавік сёлета. А ў весну ажывае прырода і дорыць усім сваё хараство.
У Год беларускай жанчыны паэтычныя замалёўкі “Рыфмы Беларусі” прапануюць вам верш Сяргея Давідовіча “Прыгажуні”.

Мастоўская раённая бібліятэка
У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” Мастоўская раённая бібліятэка з гонарам працягвае традыцыю паэтычных сустрэч.
Да марафону далучылася Кіслая Наталля Міхайлаўна, загадчык філіяла “Дубненская сельская бібліятэка”. У яе выкананні гучыць верш Пятруся Броўкі “Пачатак”.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых паглыбіцца ў свет паэзіі і адкрыць для сябе нешта новае і каштоўнае!

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна
У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” да марафону далучаецца бібліятэка-філіял № 5 ЦБС г. Гродна. Бібліятэкар Кацярына Грыцко чытае верш «Ліст да мужа» першай беларускай паэткі Уршулі Францыскі Радзівіл.

ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна” далучаецца да акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё”.
Сустракайце новага ўдзельніка марафону — Юлію Хільман, бібліятэкара аддзела маркетынгу ГЦБ імя А. Макаёнка. У яе выкананні гучыць верш Еўдакіі Лось «Васількі на праспекце».
Няхай мілагучнае беларускае слова стане для вас крыніцай сілы, спакою і натхнення! Шануйце сваё, любіце роднае!

Бераставіцкая раённая бібліятэка
У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” Бераставіцкая раённая бібліятэка з гонарам працягвае традыцыю паэтычных сустрэч.
Да марафону далучылася Семаковіч Анастасія, вучаніца ДУА “Малабераставіцкая сярэдняя школа”. У яе выкананні гучыць верш Алены Басікірскай “Мая зямля – яна мая да скону”.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых паглыбіцца ў свет паэзіі і адкрыць для сябе нешта новае і каштоўнае.

Астравецкая раённая бібліятэка
ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” далучаецца да рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
Эстафету творчага марафону прымаюць Макевіч Самія і Трусевіч Елізавета. Дзяўчынкі прапануюць вашай увазе верш Алеся Бадака “Зайчаняткі”.
Адкрыйце для сябе чароўны свет роднай паэзіі разам з намі!

Карэліцкая раённая бібліятэка
У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” Карэліцкая раённая бібліятэка працягвае цыкл паэтычных сустрэч.
Да марафону далучылася Вікторыя Пісарык, вучаніца ДУА “СШ № 1 г.п. Карэлічы”. У яе выкананні гучыць верш Івана Вярбіцкага “Край Карэліцкі мой…”
Запрашаем усіх жадаючых атрымаць асалоду ад прыгажосці роднага слова!

Шчучынская раённая бібліятэка
Працягваем паэтычныя сустрэчы ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
Эстафету падхапілі бібліятэкі Шчучыншчыны – верш Аляксея Пісьмянкова “Жылі суцяшэннем”, чытае Акуловіч Святлана Іванаўна, загадчык філіяла “Шчучынская дзіцячая бібліятэка”.
Далучайцеся да нас і дзяліцеся гэтай магічнай атмасферай!

Абласная бібліятэка
Пачынаем з абласной бібліятэкі!
