Ад «А» да «Я» — чытаем беларускіх аўтараў

Гродзенская абласная навуковая бібіліятэка імя Я.Карскага ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” распачынае новы творчы праект “Чытаем беларускіх аўтараў: ад “А” да “Я”.

Літара “Н”

На гэтым тыдні бібліятэка прапануе звярнуць асаблівую ўвагу на кнігі беларускіх аўтараў, прозвішчы якіх пачынаюцца на літару “Н”.

“Н” – гэта Невядомае, якое нам толькі трэба адкрыць, “Н” – гэта Незвычайнае, якое хаваецца ў звыклых радках. І, нарэшце, “Н” – гэта Найлепшае, што стварылі беларускія аўтары.

Іван Навуменка – народны пісьменнік Беларусі, чыё жыццё і творчасць сталі сімвалам сувязі пакаленняў. Прайшоўшы праз вайну, ён прысвяціў сябе стварэнню глыбокай псіхалагічнай прозы і даследаванню беларускай літаратуры. Яго творы – гэта роздум пра лёс чалавека, непарыўную сувязь з роднай зямлёй.

Уладзімір Несцяровіч – празаік, паэт, журналіст і мастак. Яго творчасць – гэта шматгранны дыялог з навакольным светам, дзе кожная дэталь набывае асаблівае гучанне.

Аляксей Ненадавец – вучоны, літаратуразнавец і фалькларыст. Навуковыя даследаванні  беларускай міфалогіі, краязнаўства і фальклору сталі важным укладам у захаванне і асэнсаванне духоўнай спадчыны нашага народа.

Алесь Наварыч, Васіль Найдзін, Юрась Нераток, Янка Нёманскі, Сяргей Новік-Пяюн, Рыгор Няхай і многія іншыя аўтары, чые прозвішчы пачынаюцца на літару “Н”, унеслі вялікі ўклад у захаванне беларускай ідэнтычнасці.

Кнігі гэтых пісьменнікаў прадстаўлены на тэматычнай выставе ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201. У вас ёсць цудоўная магчымасць адкрыць для сябе забытыя імёны і перачытаць любімыя радкі мастакоў слова!

Літара “М”

Літара “М” — адна з самых цёплых і важных у нашай мове. Яе гучанне такое мяккае, пяшчотнае, нібы нясе ў сабе святло, любоў і дабрыню.

Менавіта з літары “М” пачынаецца самае галоўнае, самае святое слова — МАМА. Гэта гук мацярынскай любові, які супакойвае і дае сілы.

Дзякуючы літары “М”, мы разумеем, што такое МІР — каштоўная цішыня і згода, без якіх немагчыма шчаслівае жыццё.

“М” — гэта і наша родная МОВА: меладычная, багатая, падобная да песні. Немагчыма ўявіць беларускую класіку без імёнаў, якія пачынаюцца з гэтай літары: Іван Мележ і Андрэй Макаёнак, Уладзімір Мазго і Іван Муравейка, Алесь Марціновіч… Іх творчасць — гэта сапраўдная скарбніца мудрасці, якая вучыць нас любіць родны край і разумець саміх сябе. Іх кнігі — гэта падарожжа ў гісторыю і душу нашага народа.

Запрашаем вас пагрузіцца ў цудоўны свет кніг нашых знакамітых пісьменнікаў у дзіцячы аддзел па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Літара “Л”

Колькі прыгожых і цёплых слоў пачынаецца з літары “Л”! Любоў, ласка, лагоднасць — яны гучаць мякка, але ўпэўнена, напаўняючы нашу мову непаўторнай цеплынёй. Літара “Л” лёгкай хадой праводзіць чытача праз прасторы лірыкі, летуценняў і легенд. Менавіта дзякуючы ёй беларускае пісьменства ліецца вольна, нібы спрадвечная мелодыя роднага краю.

Гэтая літара аб’яднала сузор’е таленавітых майстроў слова, чые імёны сталі гонарам нашай літаратуры: Міхась Лынькоў, Уладзімір Ліпскі,  Леанід Левановіч, Аксана Ласоўская, Маргарыта Латышкевіч, Алена Ляшкевіч

Міхась Лынькоў – класік, аўтар знакамітай аповесці “Міколка-паравоз”, які выхаваў не адно пакаленне чытачоў у любові да роднай зямлі.

Уладзімір Ліпскі – майстар слова, які дорыць дзецям і дарослым цудоўныя казкі і апавяданні, поўныя цяпла і мудрасці.

Леанід Левановіч, Аксана Ласоўская, Маргарыта Латышкевіч і Алена Ляшкевіч – таленавітыя сучасныя аўтары, чые творы працягваюць лепшыя традыцыі нацыянальнага пісьменства.

Іх прозвішчы, аб’яднаныя літарай “Л”, гучаць як любоў да роднага слова,  як лірызм і літаратурная ласка.

Запрашаем Вас бліжэй пазнаёміцца з творчасцю гэтых і адкрыць для сябе новыя старонкі беларускай душы ў юнацкі аддзел па адрасе: вул. Ажэшка, 17.

Літара “К”

У свеце слоў і гукаў літара “К” займае асаблівае месца – яна нібы ключ, які адчыняе дзверы да ведаў і бясконцых прастораў фантазіі. Каханне, кніга, казка, клопат, класіка, край, культура – словы, напоўненыя глыбокім сэнсам і прыгажосцю.

Сапраўдныя мастакі слова – пісьменнікі на літару “К”: Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Аляксей Карпюк, Алесь Карлюкевіч. Праз іх творы мы вучымся цярпенню і спагадзе, мужнасці і надзеі.

Людзі мастацтва – Мікалай Кузьміч, Кастусь Качан, Анатоль Кішчанка, Арлен Кашкурэвіч, з задавальненнем дэманструюць сваю творчасць у шыкоўных альбомах, што знаходзяцца на кніжных паліцах.

Зборнікі “Краязнаўчыя запіскі” знаёмяць са знакамітымі гродзенцамі і гісторыяй нашага краю.

Газета “Культура” – скарбніца ведаў, дзе кожны артыкул адлюстроўвае разнастайнасць і багацце чалавечага духу. Тут можна даведацца аб навінках кіно, тэатра, выстаў, кніг і музыкі.

Запрашаем вас у аддзел мастацтва пазнаёміцца з кнігамі беларускіх аўтараў.

Прыходзьце! Выбірайце! Чытайце!

Наш адрас: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай).
Тэл.: 62-03-12.

Літара “І”

Літары — яны як людзі. У кожнага свой характар. Вось “А” – аб’ектыўная, абавязковая, заўсёды важная, салідная. “Б” – бойкая, бадзёрая, хуткая. А “І”“І” – іскрамётная, інтарэсная, крыху таямнічая, нібы прыадчыненая дзвер у мір, дзе ўсё звязана між сабой: гісторыя і сучаснасць, шчырасць і мастацтва. Хочаце, пройдземся ўздоўж гэтай паліцы? Мы знімем з яе для вас самае цікавае.

І першым на літару “І” прадстаўляем навукова-папулярнае выданне  ”Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI- пачатку XIX стагоддзя”.  Гэта ўнікальны альбом-каталог, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы рэстаўратараў і навуковых супрацоўнікаў музеяў. Для народа Беларусі заўсёды была важнай духоўная аснова жыцця. Яна дазволіла захаваць нацыянальнае адзінства, мову і культуру  ў складаныя гістарычныя перыяды.

Далей пагартаем газету “Іўеўскі край”, якая выходзіць з 1991 года і на сённяшні дзень у нашай бібліятэцы захоўваецца 3500 экзэмпляраў  перыядычнага выдання. З  газеты можна даведацца пра самыя актуальныя навіны Іўеўскага раёна. Напрыклад, пра тое, што жанчынам прапануюць паўдзельнічаць у Адзіным Дне жаночага здароў’я і ў практычным семінары па саломапляценню.

Кніга “Іўе:гісторыя, падзеі, людзіі пазнаёміць чытача са старажытным і сучасным горадам. Ва ўсе часы Іўеўшчына была вядома сваімі гістарычнымі мясцінамі, помнікамі культуры і знакамітымі землякамі, якія праслаўляюць родны край.

Яшчэ на нашай паліцы на літару “І” вас чакае сустрэча з сучаснай прозай і паэзіяй.  Анатоль Іверс і Мікалай Іваноўскі, зборнікі “Игла в квадрате”, “Інструкцыя па спакушэнні замужных жанчын”, “І ўзімку лілеі цвітуць…”. Гэта сустрэча не проста чытанне, а магчымасць пачуць родную мову ва ўсёй яе прыгажосці. У гэтыя кнігі ўвайшлі творы аўтараў розных пакаленняў, і кожны, хто будзе трымаць іх у руках, знойдзе ў іх чтосьці для сваёй душы.

Таму, калі ў наступны раз будзеце браць кнігі беларускіх аўтараў на літару “І”, памятайце: вы трымаеце ў руках не проста паперу і друкарскую фарбу. Вы трымаеце Індывідуальнасць, Ісціну і Імя.

Прыходзьце  да нас, у аддзел даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы па адрасе: вул. Карбышава, 17. Полка з літарай “І ” заўсёды чакае вас!

Літара “З”

Мы працягваем наш творчы праект “Чытаем беларускіх аўтараў ад А да Я”. Сёння ў нашым літаратурным календары — звонкая літара “З”.

Запрашаем вас бліжэй пазнаёміцца з таленавітымі і самабытнымі майстрамі беларускага слова: Васілём Зуёнкам, Анатолем Зэкавым, Міколам Засімам, Сяргеем Зуёнкам і Алесем Зараскоўскім.

Тэмы іх твораў бязмежныя, як само жыццё: ад шчырай любові да Радзімы і маці да трагічных старонак вайны. У іх творчым багажы — і захапляльныя гістарычныя раманы, і цудоўныя пераклады казак. Але ёсць тое, што аб’ядноўвае гэтых розных аўтараў, — бязмежнае любаванне беларускай прыродай.

Беларусь — край велічных лясоў, блакітных азёр і крыніц з жывою вадой. А сапраўдны вянец гэтай прыгажосці — нашы крылатыя суседзі. Назіраць за імі — сапраўднае задавальненне! А калі ўявіць, што птушкі маюць чалавечыя рысы, то нараджаюцца такія займальныя гісторыі, як у новай кнізе Анатоля Зэкава “Вучоныя вароны”.

Гэта не проста выданне, а каляровае падарожжа, аздобленае аўтарскімі фотаздымкамі. На яго старонках птушкі ажываюць: яны чытаюць кнігі, рупліва мятуць лісце і нават сумуюць па родным краі…

Ці ведаеце вы, чаму сава святкуе дзень нараджэння ўначы? А за што птушак празвалі “кнігаўкамі”?

Не ведаеце? Тады хутчэй у бібліятэку! Кнігі чакаюць сваіх чытачоў, гатовыя адкрыць усе таямніцы птушынага свету.

Давайце разам берагчы нашу родную прыроду — такую прыгожую, разнастайную і непаўторную!

Літара “Ж”

Восьмы выпуск нашага творчага праекта “Чытаем беларускіх аўтараў: ад “А” да “Я” мы прысвячаем літары “Ж”.

Гэта літара са старажытнай гісторыяй: яна прыйшла да нас з кірыліцы і не мае аналагаў у іншых алфавітах свету, застаючыся чыста славянскай паводле паходжання. Але для нас “Ж” – гэта не проста графічны знак. Гэта сімвал такіх важных паняццяў як жыццё, жніво, жаданне… І менавіта яна дала беларускай літаратуры цэлы шэраг імёнаў, без якіх немагчыма ўявіць нацыянальную паэзію і прозу.

Сёння мы згадваем тых, хто ўпісаў гэтую літару ў гісторыю беларускай культуры сваім талентам і любоўю да роднага слова. Вось некаторыя з іх:

  • Уладзімір Жылка – адзін з найталенавіцейшых паэтаў беларускага міжваеннага перыяду. Яго лірыка – узор высокай духоўнасці і філасафічнасці.
  • Янка Журба – паэт і перакладчык, які стаяў ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры. Яго вершы вызначаюцца шчырасцю, любоўю да дзяцей і роднай прыроды.
  • Алесь Жук, Хведар Жычка, Ірына Жарнасек, Павел Жукаў, Мікола Жыгоцкі – гэтыя імёны таксама складаюць каштоўны фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства.

Вельмі важнае месца сярод выданняў на літару “Ж” займаюць фальклорныя зборнікі – сапраўдныя скарбы народнай мудрасці, якія ахопліваюць розныя грані жыцця – ад працоўных будняў да святочнага настрою, ад жаночага лёсу да глыбіннай філасофіі быцця.

Акадэмічная серыя “Беларуская народная творчасць” падарыла чытачам некалькі знакавых кніг: “Жарты, анекдоты, гумарэскі” (1974) – сапраўдную энцыклапедыю народнага гумару і сатыры; “Жаніцьба Цярэшкі” з этнаграфічным апісаннем абрадавай гульні, тэкстамі песень, іх напевамі і танцавальнымі найгрышамі.

Асобна вылучаецца фундаментальны двухтомнік “Жыцця адвечны лад” вядомага фалькларыста Уладзіміра Васілевіча. У выданні сабраны і сістэматызаваны народны каляндар, прыкметы і павер’і, звязаныя з усімі этапамі жыцця чалавека – ад нараджэння да скону, адкрываючы перад чытачом светапогляд і духоўныя пошукі нашых продкаў.

Дарагія чытачы! Каб дакрануцца да радкоў роднай мовы, запрашаем Вас у аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.

Літары “Е”, “Ё”

Мы працягваем наш творчы праект “Чытаем беларускіх аўтараў ад А да Я”. Сёння ў цэнтры нашай увагі — літары “Е” і “Ё”. Прозвішчы беларускіх творцаў на гэтыя літары сустракаюцца рэдка, але кожнае з іх — гэта адметная старонка ў нашай культуры.

Сярод іх — Аляксандр Ельскі, Барыс Ермашкевіч, Фёдар Еўлашоўскі, Янка Ермаловіч і Максім Елянеўскі. Кожны з гэтых аўтараў унёс свой неацэнны ўклад у развіццё беларускага слова і гістарычнай думкі.

Аднак асаблівае месца ў гэтым шэрагу займае постаць святой Еўфрасінні Полацкай. Асветніца ХІІ стагоддзя, яна стала нябеснай заступніцай беларускай зямлі і сімвалам нашай духоўнасці. Яе жыццё — гэта прыклад адданасці свайму народу і высокім ідэалам.

Давайце шанаваць і берагчы імёны тых, хто пакінуў вечны след у гісторыі Беларусі!

Літара “Д”

Мы працягваем даследаваць беларускі алфавіт. І сення пазнаёмімся з літарай “Д”.

Літара “Д” – пятая літара амаль усіх славянскіх кірылічных алфавітаў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву “дабро”.

У беларускай літаратуры літара “Д” дорыць нам мноства таленавітых аўтараў, чые імёны пакінулі незабыўны след на старонках нацыянальнай культуры – ад класікаў да сучасных майстроў слова: Сяргей Давідовіч і Леанід Дайнека, Уладзімір Дубоўка і Аляксей Дудараў, Уладзімір Дамашэвіч і Анатоль Дзелендзік, Зінаіда Дудзюк і Таццяна Дамаронак, Алесь Дзятлаў і Леанід Дранько-Майсюк, Вадзім Дзеружынскі і шмат інш. Іх творчасць напоўнена паэтычнасцю слова, любоўю да роднага краю і сваёй зямлі, прывабнасцю традыцый і адлюстраваннем сучаснага жыцця народа. Праз свае творы аўтары адкрываюць нам прыгажосць роднай мовы. Мы захапляемся чысцінёй, мілагучнасцю і яе непаўторнасцю.

Прыемна ўзгадаць і зборнікі: “Дараванне”, “Дабравест”, “Душа твая светлая, “Дзе Нёман гамоніць з пушчай”, “Дзікі голуб”, “Дар зямны”. Гэтыя выданні прапануюць прачытаць усё самае найлепшае, што створана ў наш час у беларускай мастацкай літаратуры.

Запрашаем вас у юнацкі аддзел пазнаёміцца з кнігамі беларускіх аўтараў па адрасе: вул. Ажэшкі, 17

Літара “Г”

Мы працягваем даследаваць беларускі алфавіт. І сення пазнаёмімся з літарай “Г”. Літара “Г” — гэта вароты ў дзіўны свет слоў і сэнсаў, напоўненых глыбінёй і багаццем думкі. Яна гучыць упэўнена і мякка, нібы натхняльны голас, які запрашае да адкрыцця новых гарызонтаў.

У беларускай літаратуры літара “Г” дорыць нам мноства таленавітых аўтараў, чые імёны пакінулі незабыўны след на старонках нацыянальнай культуры – ад класікаў да сучасных майстроў слова: Максім Гарэцкі, Алесь Гарун і інш. Іх творчасць напоўнена яркімі вобразамі, жывымі эмоцыямі і мудрасцю, якія адкрываюць новыя грані чалавечай душы.

Беларускія мастакі – захавальнікі і стваральнікі візуальнай гісторыі краіны: Валянцін Губараў, Віктар Грамыка, Апалінар Гараўскі, Уладзімір Гардзеенка. Таленавітыя кампазітар Яўген Глебаў і скульптар Леў Гумілеўскі.  Іх творчасць адыгрывае важную ролю ў культурнай ідэнтычнасці і развіцці нацыянальнага мастацтва.

Прыемна ўзгадаць і зборнікі: “Галоўная кніжніца Прынямоння”, “Гарадзенскія чытанні”, “Гродна – карагод сяброў”, “Гродна: фотаальбом”. Гэтыя выданні дапамагаюць захоўваць інфармацыю і памятныя ілюстрацыі пра родны горад, яго гісторыю і культуру.

А часопіс “Гродна” і газета “Гродзенская праўда” знёмяць нас з навінамі любімага горада.

Запрашаем вас у аддзел мастацтва пазнаёміцца з кнігамі беларускіх аўтараў.

Прыходзьце! Выбірайце! Чытайце!

Наш адрас: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай). Тэл.: 62-03-12.

Літара “В”

Мы працягваем наш творчы праект “Чытаем беларускіх аўтараў ад А да Я”. Гродзенская зямля – калыска для вядомых майстроў літаратурнага слова. Менавіта таму, мы з гонарам прапануем вам гродзенскіх аўтараў, зборнікі іх паэзіі і прозы, а таксама перыядычныя выданні прынёманскага краю на літару «В».

Вядомыя аўтары гродзенскай зямлі: Васько Уладзімір, Войтка Ірына, Вярбіцкі Іван. Іх вершы, апавяданні, легенды, здольныя выклікаць у чытача разнастайныя эмоцыі і пачуцці, дадуць магчымасць спазнаць і асэнсаваць гісторыю свайго краю праз духоўныя каштоўнасці.

Зборнікі паэзіі і прозы: «Вечар пятніцы» – літаратурны зборнік студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; «Вазьмі сваю свяцільню» – кніга, якая дэманструе мастацкія знаходкі маладых беларускіх празаікаў; «Воранаўшчына ў легендах і паданнях» – зборнік фальклорных твораў Гродзенскай вобласці і   «Верасок» – выданне для маленькага чытача. Адметнай рысай гэтых выданняў з’яўляецца шчырасць і пранікнёнасць, своеасаблівая вобразнасць і жыццясцвярджальнасць.

Перыядычныя выданні: «Воранаўская газета» і часопіс «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы».

Запрашаем вас пазнаёміцца з лепшымі творамі таленавітых аўтараў у аддзеле даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Літара “Б”

Нягледзячы на бясконцую інфармацыйную прастору інтэрнэту, эксперты ўпэўнены: друкаванае слова не губляе сваёй каштоўнасці. Часопіс — гэта не проста крыніца дакладных звестак, але і люстэрка часу, якое дынамічна змяняецца разам з намі.  Сёння ў нашым фокусе — магія літары “Б”.

Мы падрыхтавалі для вас знаёмства з багатым светам перыёдыкі: ад сур’ёзных аналітычных выданняў, такіх як “Беларуская думка”, “Беларускі гістарычны часопіс” і “Белорусский экономический журнал” да культурна-асветніцкіх “Беларусь”, “Беларуская мова і літаратура”.

Асаблівую атмасферу нашай рубрыцы “Кожная пятніца – роднае сваё” нададуць імёны тых, хто стаў гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Сёння мы згадваем майстроў слова: Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Янка Брыль, Рыгор Барадулін і іншыя — творцы, чые літаратурныя выданні складаюць наш бясцэнны культурны скарб.

Шануйце сваё і чытайце лепшае!

Літара “А”

І так, пачынаем: Адамовіч Алесь, Акудовіч Валянцін, Александровіч Андрэй, Астрэйка Анатоль, Арочка Мікола, Агняцвет Эдзі, Адамчык Вячаслаў і шмат-шмат іншых творцаў слова, прозвішча якіх пачынаецца на літару “А”, чакаюць вас у аддзелах абласной бібліятэкі.

Мы можам прапанаваць і часопісы “Алеся”, “Адукацыя і выхаванне”, “Архівы і справаводства”, і зборнікі “Абярнуся я шэрай зязюлей”, “Адкуль праўда і крыўда: беларускія народныя легенды і быліны”, і многа-многа цікавага.

Прыходзьце! Выбірайце! Чытайце! А мы пайшлі рыхтаваць пісьменнікаў на літару “Б”.