Прызнанне майстэрства: ”Бібліятэкар года” – галоўны метадыст вобласці

Па выніках працы за 2025 год у абласным штогадовым конкурсе імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” пераможцам у намінацыі “Бібліятэкар года” стала Сцяпанава Галіна Аляксандраўна, загадчык аддзела бібліятэказнаўства.
Яна паспяхова ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці 247 публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці, накіроўвае іх працу на выкананне мерапрыемстваў рэспубліканскіх і галіновых праграм, што спрыяе развіццю бібліятэчнай сферы ў рэгіёне.
Галіна Аляксандраўна з’яўляецца аўтарам шматлікіх рэгіянальных праектаў, праграм і акцый абласнога конкурсу бібліятэчнага дэкора “Книжное зазеркалье”, які прайшоў упершыню ў 2025 годзе і не мае аналагаў у краіне. Гэты конкурс стаў не толькі пляцоўкай для творчых здзяйсненняў, але і магчымасцю для бібліятэчнай супольнасці прадэманстраваць свае дасягненні ў папулярызацыі чытання і культурнага развіцця. Падрыхтавана 35 творчых работ, прысвечаных літаратурным творам, прыгажосць і крэатыўнасць якіх уразілі гасцей ХХХІІ рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства ў г. Ліда.
Перамога Галіны Аляксандраўны – гэта прызнанне работы калектыву абласной бібліятэкі, а таксама ўсёй бібліятэчнай супольнасці Прынёмання.
Віншуем і ганарымся таленавітай калегай!