Урачыстае мерапрыемства да 20-годдзя пісьменніцкай арганізацыі

23 студзеня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае знамянальнай даце – 20-годдзю з дня заснавання Гродзенскага абласнога аддзялення ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі.

За два дзесяцігоддзі аддзяленне аб’яднала дзясяткі таленавітых аўтараў, чый уклад у культуру Прынямоння і ўсёй краіны каштоўны. Гэтае свята – не проста падвядзенне вынікаў, а яркае сузор’е талентаў. На сцэну выйдуць людзі, чыімі імёнамі ганарыцца сучасная беларуская літаратура.

Праграма абяцае быць насычанай: ад патрыятычнай лірыкі і кранальных радкоў да аўтарскіх песень пад гітару.

Запрашаем усіх аматараў роднага слова, чытачоў і прыхільнікаў таленту нашых землякоў правесці з намі гэты святочны момант!

Чакаем вас 23 студзеня ў 13:00 па адрасе: вул. Карбышава, 17.