Прыгоды па-беларуску

Лета – цудоўны час, калі можна не толькі адпачываць, але і вучыцца, і аб гэтым добра ведаюць удзельнікі летняй школы беларускай мовы і культуры “Пад светлым іменем Купалы”, арганізатарамі якой з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Часткай насычанай праграмы гасцей стала наведванне абласной бібліятэкі. Студэнты і выкладчыкі пачулі самыя цікавыя факты з гісторыі ўзнікнення і развіцця ўстановы, убачылі багаты бібліятэчны фонд, рэдкія і факсімільныя выданні, а таксама ўнікальнае кнігасховішча. Знаёмства з багатай беларускай культурай і літаратурнай спадчынай працягнулася ў доме знакамітай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, дзе ўдзельнікаў летняй школы чакала змястоўная экскурсія па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці вядомай гродзенкі.