Знаёмая мова, чароўны Коласа радок

100 гадоў таму Якуб Колас завяршыў працу над сваёй галоўнай эпічнай паэмай айчыннай літаратуры – “Новая зямля”. У Год міру і стварэння як ніколі актуальна звярнуцца да экзэмпляру класікі, у кожным радку якой з гонарам гучыць – “мы, беларусы!”. У аддзеле абанемента дзейнічае выстава адной кнігі “Знаёмая мова, чароўны Коласа радок”.
Экспазіцыя ўяўляе сабой дэманстрацыю розных выданняў паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля”. Часткова аўтабіяграфічная паэма Коласа адлюстроўвае дэталёвы гістарычны лёс сялян і пошукі імі шляхоў да светлай будучыні, таму твор па праве можна лічыць шматаспектнай панарамай жыцця беларускага сялянства ХІХ-ХХ стст.
Усіх прыхільнікаў творчасці беларускага класіка і літаратуры на роднай мове запрашаем на выставу па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.