Пётр Сямінскі – міфалогія па-гродзенску

Пётр Сямінскі (1963-2021 гг.) – самабытны аўтар Гродзеншчыны. Сярод яго твораў: грамадзянская лірыка, аповесці і апавяданні, вершы рознай тэматыкі. Яскравы гумар і шчырасць заўсёды прываблівалі да творчасці Пятра Яраслававіча.

23 мая ў 15:00 у галоўным корпусе абласной бібліятэкі імя Карскага пройдзе вечар памяці таленавітага гродзенца “Яны ўзбагацілі літаратуру Гродзеншчыны: Пётр Сямінскі”.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Даведкі па тэл.: 71-89-54.