Дзяржаўныя сімвалы гонару і славы

Штогод у другую нядзелю мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Галоўныя сімвалы нашай краіны з’яўляюцца ўвасабленнем нацыянальнай ідэі беларускай дзяржавы – адзінства, суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Яны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.
Гэта слаўная гісторыя народа Беларусі і яго шматвяковыя традыцыі, якія кожны беларус павінен ведаць, паважаць і берагчы. Гэта наша будучыня ў самастойнай і кветнеючай краіне!
Гродзенская абласная бібліятэка віншуе са святам галоўных сімвалаў незалежнасці дзяржавы. Міра і дабра!