У кнізе – памяць аб вайне
Многія дзесяцігоддзі аддзяляюць нас ад вогненных падзей Вялікай Айчыннай вайны – памяць аб іх навек адлюстравана на старонках кніг.
Бібліятэкары аддзелу абанемента прынялі ўдзел у Бібліятэчнай эстафеце памяці да 78-годдзя Вялікай Перамогі, здзейсніўшы кніжную падборку для выстаў-праглядаў: “Прайсці праз вайну, каб ушанаваць мір” (падчас адкрыцця ўрачыстага мерапрыемства “Вайна. Перамога. Памяць”), “1941-45: Памяць – імгненне, памяць – гады” (да Дня Перамогі ў аддзеле абанемента), “Не ўладарыць час над Перамогай” (на Гродзенскім мясакамбінаце).
На экспазіцыях ўвазе чытачоў была прадстаўлена навукова-гістарычная, мемуарная і мастацкая літаратура аб жахлівых ваенных падзеях 1941-45 гг. Гэта кнігі аб каханні, надзеі і смерці, аб подзвігах нашых продкаў, аб трагедыях і маленькіх радасных момантах, што суправаджалі салдатаў, аб самаахвяраванні і ахвярах, што прыйшлося прынесці дзеля мірнага жыцця. На адным з раздзелаў выставы “Не ўладарыць час над Перамогай” таксама дэманстраваліся плакаты перыяду Вялікай вайны.
Супрацоўнікі аддзела абанемента на адным з мерапрыемстваў, прысвечаным Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, дэкламавалі тэматычныя кранальныя вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў.
Запрашаем за выданнямі ваеннай тэматыкі па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.