Віншуем з юбілеем!
Сёння, у апошні дзень зімы, у абласной бібліятэцы, а асабліва ў дзіцячым філіяле, вельмі горача ад мноства прыемных слоў і віншаванняў!
Свой юбілей адзначае Юркавец Лідзія Леанідаўна, бібліёграф ІІ катэгорыі!
Ужо 17 гадоў гэты цудоўны супрацоўнік займаецца вельмі важнай справай – папулярызацыяй літаратуры і чытання, а таксама выхаваннем падрастаючага пакалення.
Дарагая Лідзія Леанідаўна! Мы жадаем Вам росквіту, незабыўных момантаў побач з дарагімі і блізкімі людзьмі, бадзёрасці і моцнага здароўя, і, канешне, заставацца такім жа творчым і ініцыятыўным чалавекам!
З юбілеем!