Асалода роднага слова

Беларуская мова на працягу многіх стагоддзяў развівалася і ўзбагачалася новымі словамі, сродкамі – пісьменнікі кожнага пакалення імкнуліся дадаць ёй сваю частку. У знак павагі да жыцця, надзеяў і запаветаў нашых продкаў, што стаяць у вытокаў беларускай мовы, у аддзеле абанемента арганізавана кніжная выстава “Слова за словам”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. На яе паліцах – разнажанравыя мастацкія творы беларускіх класікаў і сучаснікаў, выданні па гісторыі Беларусі і кнігадрукавання, падручнікі па мова- і літаратуразнаўству.
У раздзеле “Роднаму слову – гучаць вечна” прадстаўлены вядомыя ва ўсім свеце шэдэўры беларускіх майстроў пяра; раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, п’есы і вершы: “Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіча, “Новая зямля” Я. Коласа, “Людзі на балоце” І. Мележа, “Сэрца на далоні” І. Шамякіна і інш.
Усім, хто жадае пазнаёміцца з тэндэнцыямі сучаснай беларускай літаратуры і адкрыць для сябе новых аўтараў, прапануем звярнуцца да раздзела “На хвалі беларускай літаратуры”, дзе дэманструюцца лепшыя кнігі сучасных пісьменнікаў. Некаторыя з іх – дэбютныя.
Біяграфіі знакамітых беларусаў, літаратуру па краязнаўстве і гісторыі Зямлі пад белымі крыламі можна знайсці ў раздзеле “Мова: у сугуччы мінулага і сучанага”.
Запрашаем за айчыннымі кнігамі ў аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.