Кніжныя сустрэчы працягваюцца

У бягучым годзе абласная навуковая бібліятэка працягвае супрацоўнічаць з прадпрыемствамі г. Гродна і кожны месяц прапануе літаратуру, што прыходзіцца па душы іх работнікам. У рамках праекта “Кніга кожнаму, кніга да кожнага” былі наведаны нашы пастаянныя партнёры: ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, ААТ “Малочны Мір”, ГУКВП “Гроднаводаканал”, ААТ “Радыёхваля” і ГАУ № 400 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Літаратурныя навінкі, перыядычныя выданні, навукова-папулярная літаратура і кнігі для дзяцей карыстаюцца вялікай папулярнасцю, таму абласная бібліятэка заўсёды ўважліва ставіцца да патрабаванняў сваіх чытачоў з прадпрыемстваў і арганізацый нашага горада.

Для працоўнага калектыву ААТ “БелТАПАЗ” бібліятэкары падрыхтавалі кніжна-інфармацыйную выставу да Года міра і стварэння, на якой былі прадстаўлены энцыклапедыі, альбомы і навукова-папулярныя выданні аб эканамічным росце і канстытуцыйным ладзе Рэспублікі Беларусь, яе матэрыяльнай і духоўнай спадчыне, міжнародных зносінах, аб навуковых, касмічных і іншых дасягненнях краіны. Літаратура экспазіцыі была дапоўнена дакументальнымі вытрымкамі са статыстычнымі дадзенымі эканамічнага стану краіны і яе апошніх вынаходніцтваў.

Кніжныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі працягваюцца, і бібліятэкары ўжо рыхтуюць самую цікавую літаратуру ў наступнае падарожжа.