Пісьменнікі для пісьменнікаў

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага сумесна з Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае ўсіх закаханых у беларускае літаратурнае слова на прэзентацыю зборніка твораў сучасных пісьменнікаў Гродзеншчыны, прысвечаных вобразам класікаў беларускай літаратуры, пад назвай «Песнярам Айчыны».
Літаратурна-музычная сустрэча адбудзецца 17 лютага ў 14.00 у галоўным корпусе бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.
Даведкі па тэл.: 71-89-41.