Сустрэча з пераможцамі

Шаноўныя аматары літаратурнага слова!
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага сумесна з Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на прэзентацыю кніг пераможцаў IV Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі, якая адбудзецца 10 лютага ў 15.00.
«Мы падхапілі тваю песню» – пад такой назвай пройдзе сустрэча з таленавітымі пісьменнікамі нашага горада. Свае кнігі прадставяць: Таццяна Сучкова, Аліна Сабуць, Алена Руцкая, Таццяна Яцук.
Сардэчна запрашаем усіх у галоўны корпус бібліятэкі па адрасе: Карбышава, 17 (другі паверх).
Даведкі па тэл.: 71-89-41.