Віншуем пераможцаў абласнога конкурсу!

Падведзены вынікі абласнога конкурсу краязнаўчых бібліятэчных праектаў “Аб мінулым – для будучыні”, на які было даслана 18 крэатыўных работ!!

Бібліятэчныя ўстановы папулярызавалі гісторыю мясцовасці, збіралі матэрыялы краязнаўчага накірунку, дапаўнялі новымі фактамі рукапісныя “летапісы” населеных пунктаў і г.д.

У намінацыі “Лепшы краязнаўчы праект раённай (гарадской цэнтральнай) бібліятэкі” –  пераможцам стаў калектыў ДУК “ЦБС г. Гродна” (дырэктар – К.Р.Расіцан) з праектам “Гістарычныя падзеі ў мемарыяльных дошках Гродна”.

Краязнаўчы праект “Захаваем сваю гісторыю” Астрынскай ГПБ Шчучынскага раёна (загадчык – І.М.Лістратава) стаў пераможцам ў намінацыі “Лепшы краязнаўчы праект гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі”.

Лепшым краязнаўчым праектам сельскай бібліятэкі” –  стаў анлайн-праект “Шляхі і лёс твой, край Велікасельскі” Велікасельскай СБ Свіслацкага раёна (бібліятэкар – А.І.Пацкевіч).

Шчыра віншуем пераможцаў!