Віншуем з юбілеем!

Юбілей – гэта цудоўная нагода сказаць самыя цёплыя словы дарагому чалавеку! Сёння калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага віншуе з 50-годдзем загадчыка ўніверсальнай чытальнай залы – Болдак Марыну Уладзіміраўну!

Словы падзякі, ганаровая грамата  ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, асабісты ўклад у папулярызацыю кнігі і чытання,  а таксама шчырыя пажаданні поспехаў і здароўя гучалі ў адрас юбіляра.

Дарагая Марына Уладзіміраўна, хай на жыццёвым шляху Вас суправаджаюць толькі шчырыя людзі, добры настрой і творчае натхненне!

З юбілеем!