Шляхі-дарогі Алены Васілевіч

22 снежня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Сямёнаўны Васілевіч.

У 1946 г. Алена Васілевіч скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Уваход у беларускую літаратуру адбыўся ў 1947-м г.

Пісьменніца працавала загадчыкам аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1947 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Аўтар кніжак апавяданняў, аповесцей, эцюдаў, эсэ, нататкаў.

Сёння, перачытаўшы творы, ніхто не скажа, што простыя ісціны Васілевіч састарэлі. Напрыклад, такая: у барацьбе за сябе нельга прыніжаць іншых людзей.

Як добра вы ведаеце пісьменніцу і яе творы? Гэта вы даведаецеся зыходзячы нашай віктарыны

За кнігамі Алены Сямёнаўны запрашаем у філіялы бібліятэкі.