Віншуем са святамі!

Дарагія сябры!

Ад усяго сэрца віншуем Вас з надыходзячым Новым годам!

Шчыра дзякуем, што на працягу 2022-га Вы былі з намі!

Дзякуем нашым чытачам і жадаем мноства цікавых літаратурных навінак! Дзякуем усім, з кім мы з вялікім задавальненнем супрацоўнічалі: больш 70 дашкольных устаноў, сярэднія школы і гімназіі, каледжы і ўніверсітэты! Мы ўдзячны прадпрыемствам нашага горада, калектывы якіх заўсёды чакалі нас з кнігамі! Дзякуем нашым сацыяльным партнёрам!

Няхай 2023-ці будзе для Вас асаблівым: поўным усмешак, радасных падзей і новых магчымасцяў. Здароўя і дабрабыту Вам і Вашым блізкім!

І няхай у Новым годзе кніга застаецца вашым лепшым сябрам!

З павагай, калектыў ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага».