“Вучым. Развіваем. Выхоўваем”

Больш за 30 гадоў навукова-метадычнае выданне “Пралеска” знаёміць з асаблівасцямі выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, іх фізічным, псіхічным, інтэлектуальным, маральным развіцці.
У часопісе можна знайсці адказы на пытанні па гісторыі, тэорыі і практыцы дашкольнай педагогікі; аб нарматыўна-прававым рэгуляванні дзейнасці ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь; аб сучасных педагагічных тэхналогіях, методыках выхавання і адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту; пазнаёміцца з лепшым вопытам работы з дзецьмі.
Выданне змяшчае матэрыял ад навуковых распрацовак да сцэнарыяў розных заняткаў, ранішнікаў, забаў з дзецьмі.
Новыя нумары часопіса “Пралеска” вы знойдзеце ў сектары перыядычных выданняў абласной бібліятэкі: вул. Карбышава, 17, каб. 205.