1, 2, 3… Лічбы ў кнігах

У аддзеле абанемента арганізаваны незвычайны прагляд літаратуры
“1, 2, 3… Лічбы ў кнігах”. На ім упершыню сабраны мікс навукова-папулярных і мастацкіх выданняў з літарна-лікавымі назвамі.
Раздзел “Лікавая магія” дэманструе рознатэматычныя кнігі з лікамі ў назвах, змешчаныя ў парадку нарастання ад 1 да 5 000 000 000: Білтан Н. “Киберпреступник №1”, Філаненка Е. “Воспитание ребенка от 3 до 6 лет”, Ферэнц Б. “Напутствие: 9 уроков для замечательной жизни” , Гурк Л. “Как избавиться от герцога за 10 дней”, Харары Н. “21 урок для ХХI века”, Фітцэк С. “23-й пассажир”, Уікс Джо “В форме за 30 дней”, Штэрн В. “50 уроков привлечения денег”, “30 000 слов о любви” і інш.
У раздзеле “Моц лічэбнікаў” знаходзіцца мастацкая літаратура, назвы якой утрымліваюць лічэбнікі: Нікалс Д. “Один день”, Занеўскі С. “Два одиночества”, Рэмарк Э. “Три товарища”, Палякова Т. “Четыре всадника раздора”, Стругацкие А. и Б. “Пять ложек эликсира”, Данцова Д. “Шесть соток для Робинзона” і г.д.
“Лічбы і факты” знаёмяць чытача з карыснымі галіновымі і энцыклапедычнымі выданнямі з лічбавымі назвамі, а таксама займальныя дапаможнікі па нумаралогіі: Талентаў П. “0,05: доказательная медицина”, “Любовная нумерология”, Лугавая Е. “Астрология и нумерология для начинающих”, Паўлоўская А. “5 o’clock и другие традиции Англии”, Аль-Халілі Дж. “Парадокс. 9 великих загадок физики”, Мажэйка І. “7 и 37 чудес света”, Баландзін Р. “100 великих озарений и пророчеств” і інш.
Многія лікі маюць таемныя сэнсы, якія здольны ўплываць на наша жыццё. Даведацца, што гэта за лікі, і ўзяць пачытаць кнігі з імі ў назвах можна ў раздзеле “Лічбы сакральныя”: Ганібал Дж. “Правило 13”, “33 предмета и 333 заговора…”, Тэмплтан Т. “34 пациента”, Пуцілін І. “40 лет среди грабителей и убийц”, Пярвушын А. “108 минут, изменившие мир”, Иваноў М. “111 дней из жизни онкологического больного”, “666 нелепых смертей, вошедших в историю” і г.д.
Запрашаем паглыбіцца ў цікавы літарна-лікавы свет у аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.