Публічная бібліятэка як рэсурс інтэлектуальнага развіцця грамадства

1 снежня на базе Астравецкай раённай бібліятэкі адбыўся абласны семінар “Публічная бібліятэка як рэсурс інтэлектуальнага развіцця грамадства”. Удзел у семінары прымалі прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, сектара культуры Астравецкага райвыканкама, інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў галіны культуры, спецыялісты абласной бібліятэкі, дырэктары дзяржаўных устаноў культуры бібліятэчнага тыпу Гродзенскай вобласці.
Падчас абласнога мерапрыемства абмяркоўвалі дасягненні бібліятэчнай галіны рэгіёна, месца бібліятэкі ў развіцці культурнай прасторы рэгіёна, дзяліліся вопытам у розных напрамках дзейнасці.
Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, падкрэсліла, што публічнымі бібліятэкамі дасягнута шмат у папулярызацыі кнігі і чытання, але ёсць і пытанні, на якія абавязкова трэба звярнуць увагу.
Марына Эдвардаўна Ігнатовіч, дырэктар абласной бібліятэкі, абазначыла задачы на 2023 год.
Анжэліка Вадзімаўна Прадзеіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, паведаміла аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк краіны па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і сучасных падыходах у гэтым накірунку.
Дзяніс Віктаравіч Малевіч, старшыня абласнога камітэта Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму, засяродзіў увагу прысутных на практыцы прымянення заканадаўства аб працы ў Рэспубліцы Беларусь.
Дырэктары бібліятэчных сістэм вобласці ўражвалі адзін аднаго рэгіянальнымі цікавосткамі сваёй дзейнасці падчас інтэлект-тайма “Здзіві калегу”.
Вольга Аляксандраўна Багдановіч, бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Астравецкага раёна, пазнаёміла прысутных з вопытам работы ўстановы з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.
Семінар атрымаўся інфармацыйна-практычным, насычаным, карысным.