Чытаем творы класікаў у перакладах

Як гучаць вершы знакамітага класіка ў перакладах, даведаліся ўдзельнікі літаратурнай праграмы “Славутыя песняры зямлі беларускай”, якая адбылася ў аддзеле выданняў на замежных мовах. Студэнты 1 курса славянскага аддзялення філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы з вялікім захапленнем дэкламавалі радкі аб роднай зямлі на рускай, беларускай, польскай і англійскай мовах.

Верш Я.Купалы “А хто там ідзе” быў выдадзены арыгінальным асобнікам на 100 мовах свету. Моладзь спрабавала свае сілы ў чытанні на русінскай, балгарскай, сербскай і ўкраінскай мовах.