Юбілей песняра набліжаецца!

Набліжаецца юбілей самага знакамітага народнага паэта Беларусі – Якуба Коласа!

Публічныя бібліятэкі Гродзеншчыны на працягу года аддаюць дань павагі знакамітаму беларускаму песняру.

З 1 па 7 лістапада ў бібліятэках вобласці пройдзе “Коласаўскі тыдзень на Гродзеншчыне”, у межах якога адбудуцца рознапланавыя мерапрыемствы: літаратурныя гасцёўні, вечарыны, музычныя кампазіцыі і гучныя чытанні, віртуальныя і традыцыйныя выставы, ан-лайн сустрэчы і чэленджы.

Шчыра запрашаем адзначыць юбілей народнага паэта Беларусі разам з публічнымі бібліятэкамі Гродзеншчыны.