Жыццё дзеля паэзіі

20 кастрычніка спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба (Юрый Уладзіміравіч; 1947 – 2020), беларускага паэта, перакладчыка, журналіста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Куляшова.

Юрый Уладзіміравіч Голуб паходзіць з сялянскай сям’і з вёскі Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Усё жыццё пражыў у Гродне, дзе працаваў загадчыкам аддзела культуры ў “Гродзенскай праўдзе”, затым на абласным тэлебачанні, дзе вёў перадачу “Гродзеншчына літаратурная”, у якой знаёміў з творчасцю пісьменнікаў-землякоў, з маладымі літаратарамі.

Першыя публікацыі Юркі Голуба ў друку з’явіліся яшчэ на пачатку 60-х гадоў у зэльвенскай газеце, дзе змяшчаліся яго шматлікія карэспандэнцыі на тэмы мясцовага жыцця. На гэтым матэрыяле вырасталі і раннія вершаваныя творы. Пазней вершы пачынаючага паэта пачалі друкавацца на старонках рэспубліканскай перыёдыкі.

Аўтар шматлікіх кніг паэзіі “Гром на зялёнае галле”, “Дрэва навальніцы”, “Векапомнае поле”, “Сын небасхілу”, “Поруч з дажджом” і іншыя.

Пазнаёміцца з выданнямі аўтара, артыкуламі з часопісаў і газет аб знакамітым паэце запрашаем у аддзелы абслугоўвання бібліятэкі.