“Свеціш, нібыта сонца”: віншуем матуль са святам

У дзіцячым філіяле амаль увесь тыдзень быў прысвечаны Дню маці.
Кніжная выстава “Усмешкай мамінай сагрэты” запрасіла ўсіх жадаючых на знаёмства з цёплымі і пранікнёнымі творамі, прысвечанымі самаму дарагому чалавеку на зямлі.
Сустрэчы “Что значит слово ‘мама’ для меня?”, “Букет из маминых имён” і літаратурны мікс “Свеціш, нібыта сонца” змясцілі экскурс у гісторыю свята і традыцыі розных краін свету. Адбыліся гучныя чытанні твораў аб маці, калектыўныя разважанні аб прытчах. Пазней госці разгадвалі літаратурныя віктарыны і праглядзелі відэаролікі.
Таксама хлопцы і дзяўчата рыхтавалі падарункі для любых матуль: майстравалі віншавальныя паштоўкі, пісалі лісты са словамі падзякі і захаплення.