Юбілярам прысвячаецца

Супрацоўнікі сектара захоўвання асноўнага фонду працягваюць знаёміць чытачоў абласной бібліятэкі з творчасцю і жыццёвым шляхам пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года.
Навучэнцы школ адкрывалі для сябе з новага боку песняроў беларускай зямлі Янку Купалу і Якуба Коласа, прадстаўнікі сталага пакалення на традыцыйных сустрэчах “Літаратурныя чацвяргі” чыталі і абмяркоўвалі вершы Максіма Танка, знаёміліся з цікавымі фактамі яго жыцця.
Творы гэтых знакамітых паэтаў былі перакладзены на розныя мовы свету і ўзнялі беларускую літаратуру на новы узровень.
Сёння прыгожыя і родныя сэрцу вершы кожны чытач знойдзе ў фондзе абласной навуковай бібліятэкі.