Запрашаем на ХVII Гарадзенскія чытанні “Спартыўнае жыццё Гродзеншчыны: гісторыя, дасягненні”

Гродзеншчына мае багатыя і слаўныя спартыўныя традыцыі. На нашай зямлі шмат выдатных спартсменаў: алімпійскіх чэмпіёнаў, чэмпіёнаў і рэкардсменаў свету і Еўропы. Ураджэнцы Прынёмання неаднаразова паспяхова выступалі на алімпійскіх гульнях.

Жадаеце пазнаць гісторыю развіцця розных відаў спорту на Гродзеншчыне, даведацца пра жыццё і дзейнасць выдатных спартсменаў Прынёмання, а таксама пра сучаснае развіццё фізічнай культуры, спорту і здаровага ладу жыцця? Запрашаем стаць удзельнікам ХVII Абласных Гарадзенскіх чытанняў “Спартыўнае жыццё Гродзеншчыны: гісторыя, дасягненні”!

Мерапрыемства адбудзецца 27 кастрычніка 2022 года па адрасе: вуліца Карбышава, 17, зала пасяджэнняў.

Даведкі па тэл.: 718942, 718954.

Чакаем усіх, каму цікава гісторыя і дасягненні спорту нашага краю!

Усе падрабязнасці мерапрыемства  ў інфармацыйным пісьме.