Да юбілею класікаў

З 19 па 25 верасня ў аддзеле мастацтва прайшлі экскурсіі па выставе “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”, прысвечанай 140-гадоваму юбілею класікаў.
Наведвальнікамі выставы сталі вучні сярэдняй школы №40 г. Гродна і навучэнцы АУ “Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж”.
Дзеці і падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй жыцця і творчасці беларускіх класікаў, убачылі рэдкія і рарытэтныя выданні твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, звярнулі ўвагу на арыгінальныя фотаздымкі і прадметы даўніны, а таксама змаглі разглядзець і сфатаграфаваць самыя цікавыя экспанаты выставы.
Запісацца на экскурсію па выставе “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі” можна па тэлефоне 62-03-12.
Наш адрас: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай).